Стрим Плошчы-2010. История журналистов TUT.BY

Поделиться:

Стрим Плошчы-2010. История журналистов TUT.BY

Журналисты TUT.BY вспомнили Плошчу-2010: как они стримили, ОМОН избивал людей, а коллеги вытаскивали из РУВД.

Акция протеста против результатов президентских выборов прошла 19 декабря 2010 года в Минске. После митинга на Октябрьской площади демонстранты двинулись в сторону площади Независимости. После того, как в Доме правительства начали бить стёкла, милиция зачистила площадь. Задержали сотни человек, в том числе семерых из десяти кандидатов в президенты и 21 журналиста.

Весь год Беларусь старательно мирилась с Западом, накануне выборов в страну приехали эмиссары ЕС с предложением Лукашенко.

В редакции, как мне казалось, мы жили ожиданием чего-то позитивного. Понимали, конечно, кто победит, но теплилась надежда на изменения в обществе.

Лашкевич: Раніцай 19 снежня я быў у рэдакцыі, як і ўся наша тутбаеўская каманда. Мы планавалі, як будзем асвятляць пратэсты, якія чакаліся. Было вырашана, што гэта будзем рабіць я і мой калега Максім Гайко. Ідэя была ў тым, каб быць на месцы і цягам усяго вечара выходзіць на сувязь са студыяй, каб перыядычна рабіць уключэнні і паказваць, што адбываецца. Паралельна мы планавалі весці тэкставую анлайн-трансляцыю, то бок я мусіў тэлефанаваць з цэнтра горада кантактнаму чалавеку ў рэдакцыі і расказваць, што я бачыў.

Мае ўспаміны пачынаюцца недзе з пятай вечара, бо ў гэты час я вяртаўся з рэдакцыі дадому, каб апрануцца, паесці і выправіцца ў цэнтр горада. Памятаю, што выходзіў з метро Якуба Коласа і сустрэў Яраслава Раманчука, які быў кандыдатам на прэзідэнта і вакол якога пасля было шмат спрэчак, абвінавачванняў і гэтак далей. Мяне вельмі здзівіла, што апазіцыйны кандыдат на прэзідэнта так спакойненька ў куртачцы спускаецца ў метро без суправаджэння. Было прадчуванне.

Сувязь была жахлівая, але мы абхітрылі ўсіх

Лашкевич: Mы пачалі рэпартаж з Прывакзальнай плошчы, бо адтуль мелася пачынаць рух калона, якую збіралі БХД – Рымашэўскі, Севярынец. Менавіта адтуль мы першы раз уключыліся і зрабілі такі відэастрым.

Трэба разумець, што такое відэастрым на той час. Гэта была маленькая вэб-камера, прымацаваная да нэтбука. Іх якраз трымаў у руках мой калега Максім Гайко. Яго задача была сазваніцца з калегам у студыі – тады гэта быў вядоўца Андрэй Каравайка. Я расказаў, што сабраліся некалькі соцень чалавек, з’явіліся нейкія п’яныя людзі, актывісты перадалі міліцыі п’янага, які спрабаваў зрабіць правакацыю. З гэтага ўсё пачалося. Праз кароткі час мы даведаліся, што адбыўся напад на калону, якая ішла з офіса «Гавары праўду». Я нічога гэтага не бачыў. Мне патэлефанавала Марына Золатава (главный редактор TUT.BY. – Media IQ), бо я тады ўвесь вечар быў з ёй на сувязі. Яна якраз прымала ад мяне паведамленні для тэкставай трансляцыі.

Сувязь была жахлівая, але мы, здаецца, абхітрылі ўсіх. Вельмі хутка заблакавалі і Velcom, і МТС, у нас яшчэ былі падстраховачныя сімкі аператара «БелСел». Дзякуючы гэтаму нам удавалася ўсё-такі прабівацца ў эфір і нешта перадаваць. Сувязь была кепская, валілася пастаянна, сігнал падаў, відэакарцінка пры перадачы таксама была вельмі кепская, але была. Мне здаецца, больш ні ў кога яе не было.

Гайко: Мы подозревали, что могут глушить сотовую связь стандарта GSM, но в 2009 году ещё работал оператор «БелСел», который предлагал связь стандарта CDMA. Так и вышло: 3G через какое-то время перестал работать. Возможно, просто из-за перегрузки на сеть. Хотя около педвуза (БГПУ имени Максима Танка. Media IQ) стоял подозрительный фургон – может, и глушилка. Зато модем CDMA работал неплохо, что позволило нам до конца вести стрим с места событий. 

Фото: 42.tut.by

Мы тады працавалі ў ярка-сініх камізэльках. І ў нас на спінах вялікімі літарамі было напісана TUT.BY, на нэтбуку таксама была вялікая налепка TUT.BY. То бок людзі вакол нас бачылі, хто мы. Мяне вельмі ўразіла рэакцыя: нехта казаў захоплена «О, тутбай з намі – клас, мы пераможам!», а нехта крычаў нам у твары «Вы – прадажныя сволачы!». Не магу сказаць, што гэта было нечакана. Многае з таго, што мы пісалі, сустракала неадназначную рэакцыю на тутбаеўскіх форумах. Калі мы ішлі праз натоўп на плошчы Незалежнасці, праз тысячы людзей вакол, мяне нават хтосьці штурхануў, крычалі ў твар «Тутбай прадаўся!». Не магу сказаць, што было страшна, але я быў уражаны.

Лашкевич и Гайко возле Дома правительства на площади Независимости 19 декабря 2010

Председатель ЦИК Лидия Ермошина уходит из студии во время ток-шоу «Выбор» 19 декабря, которое вёл Сергей Дорофеев. 

«Они (сотрудницы ЦИК) на работе, они принимают голоса. А я здесь сижу и, понимаете, рассуждаю на красивые темы. Вы меня извините, я не могу здесь находиться больше», – сказала в эфире Ермошина.

Дорофеева отправили в отпуск, после отпуска к эфиру не допускали, а вскоре уволили.

Мы тады неяк адышлі ўбок. Я званіў Марыне (Золатавай. – Media IQ) і перадаваў, што адбываецца, а наш аператар здымаў. Даволі хутка гэта ўсё скончылася. Дзесьці а дванаццатай гадзіне плошча была вольная, зачышчаная ад усіх.

Таму мяне гэта тады вельмі ўразіла, я напісаў артыкул.

У аўтазаку былі не толькі мы. Палова – абсалютна выпадковыя мінакі, проста людзі апынуліся не ў тым месцы, не ў той час. Нехта ехаў з памінак, нехта проста быў нападпітку. Былі розныя гэтыя АМАПаўцы. Помню, адзін збіваў моцна, пагражаў кшталту: «Теперь вы видите, что ОМОН – сила!», «Ну, и что, жыве ваша Беларусь теперь?». Казалі, што вязуць нас у Курапаты. А мы казалі, што журналісты, не пратэставалі, а рабілі сваю працу. І праз нейкі час нас перасталі збіваць, мы проста сядзелі на падлозе. Памятаю, хлопца, які быў нападпітку і спрабаваў з імі спрачацца, вельмі жорстка збівалі проста пры нас. Гэта ўражвае.

Я паспеў зрабіць некалькі званкоў у паўзах – спачатку машына даволі доўга стаяла каля метро, пасля – каля міністэрства ўнутраных спраў, там да нас яшчэ некага закінулі. Я зрабіў званок, як мы дамаўляліся, Андрэю Бастунцу ў БАЖ, напісаў свайму бацьку. Здаецца, гэта ўсё, што я паспеў, больш магчымасці не было.

Казалі, мяне няма сярод затрыманых

Нас прывезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Там ужо былі дзясяткі, можа, сотня затрыманых. Усіх сагналі ў адну вялікую залю, пачалі складаць пратаколы. У гэты час прыехалі мой бацька і Юры Зісер (основатель TUT.BY. – Media IQ). Я вельмі ўдзячны і БАЖу, які аператыўна зрэагаваў, і Марыне Золатавай, і Зісеру, які сам прыехаў да РУУСа. Яны спрабавалі атрымаць афіцыйную інфармацыю пра мяне. Ім казалі, што такія людзі не лічацца сярод затрыманых. Але яны падышлі з іншага боку будынка да аўдыторыі, дзе я сядзеў, і праз акно мяне ўбачылі. Зісер зрабіў фота – праз запаранае вакно бачна, што я сяджу. TUT.BY апублікаваў навіну з фота, што я затрыманы.

Лашкевич в Московском РУВД.

Фото: Юрий Зиссер

Я правёў там чатыры ці чатыры з паловай гадзіны. Мне здаецца, дзякуючы актыўнасці Зісера, БАЖа і добрым стасункам з Аляксандрам Ластоўскім, які тады быў кіраўніком прэс-службы ў мінскай міліцыі, мяне адтуль выпусцілі без пратакола. Памятаю, мяне прывялі на размову да кіраўніка РУУСа, здаецца, палкоўнік нейкі быў, не памятаю яго прозвішча. Ён мне казаў: «Мы вас адпускаем, харошыя людзі папрасілі. Але вы мусіце паабяцаць: пра тое, што вы тут бачылі, што з вамі адбылося, вы не раскажаце і не напішаце». На што я яму сказаў, не будучы ўпэўнены ў тым, што мяне адпусцяць, але будучы ўпэўнены ў тым, што я не магу такое замаўчаць: «Я вам не магу гэтага абяцаць. Я мушу расказаць пра тое, праз што я прайшоў». Мяне ўсё адно выпусцілі, напэўна, ім было не да гэтага – было столькі людзей, столькі праблем.

Здаецца, каля шасці раніцы я быў дома. Патэлефанаваў у рэдакцыю, ці мы спісаліся. Зрабілі навіну пра тое, што я выйшаў. У яе мы дадалі фразу, што супраць нас была ўжытая фізічная сіла са спецсродкамі, нас абражалі. То бок гэтыя словы трапілі ў рэпартаж, на што пасля, здаецца, Ластоўскі вельмі моцна на нас пакрыўдзіўся: я вам дапамог, а вы ўсё адно напісалі.

Чуў, што або на наступны дзень, або праз дзень да кіраўніцтва рэдакцыі прыходзілі людзі са спецслужбаў. І адным з першых пытанняў было: «Чаму вы вялі жывы рэпартаж з Плошчы на беларускай мове? Тым самым вы паказалі, што салідарызаваліся з апазіцыяй». Ператрусаў, вобшукаў у нас не было.

Наш рэпартаж з Плошчы, калі не памыляюся, тады сабраў больш за 600 тысяч праглядаў, па-мойму, 660 тысяч. На той час гэта былі нейкія неверагодныя лічбы. Ад гэтага, прынамсі, у мяне было адчуванне, што мы не дарма рабілі сваю працу.

Полина Питкевич

Материалы по теме

Читать далее
Чтиво
Не то задержали, не то допросили. Колонка Янины Мельниковой о «кажется-новостях»
Чтиво
Читать далее
Чтиво
«Слуцк ТВ» показал в эфире рекламный сюжет ОНТ, замазав их логотип. Кстати, сюжет о Dana Holdings
Чтиво
Читать далее
Чтиво
«Сотня маловменяемых не впечатлили». О чём рассказывал новый глава союза журналистов на «Беларусь 1»
Чтиво
Читать далее
Чтиво
ГосТВ сделали одинаковые сюжеты про Dana Holdings. Опять
Чтиво
Читать далее
Чтиво
На «Беларусь 1» и СТВ вышли сюжеты, которые повторяют друг друга слово в слово
Чтиво
Читать далее
Чтиво
Пластик vs. стекло. Мнения государства и бизнеса о ценах на упаковку разошлись
Чтиво
Читать далее
Чтиво
Как на госТВ выступали против фейков и дипфейков
Чтиво
Читать далее
Чтиво
«А вы поздравили детей?». Отвечаем вопросом на вопрос с министерством образования
Чтиво
Читать далее
Чтиво
Беларусские СМИ верят в российский нарратив о дотациях
Чтиво
Читать далее
Чтиво
«Диктатура – это хорошо»​. Семь правил начинающего пропагандиста (видео)
Чтиво
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.