Праўда ці хлусьня? Фэйкі 2018 года ў праекце «Фактограф»

Поделиться:

Праўда ці хлусьня? Фэйкі 2018 года ў праекце «Фактограф»

Свабода запусьціла ўласны фактчэкер. У праекце «Фактограф» журналісты спраўджвалі спрэчныя навіны і заявы. Media IQ публікуе 3 фэйкі 2018 году. Больш чытайце ў праекце Свабоды.

 

Факт 1. Ці праўда, што забарона продажу алькаголю ўначы шкодзіць грамадзтву?

​«Досьвед як Беларусі, пачынаючы з савецкіх часоў, так і замежных краін сьведчыць пра неэфэктыўнасьць і нават шкоднасьць забаронаў». Так у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі патлумачылі скасаваньне забароны прадаваць алькаголь у Менску ў начны час.

 

Насамрэч

У 2015 годзе ў Менску ўжо абмяжоўвалі продаж алькаголю з 22.00 да 9.00. Паводле інфармацыі міліцыі, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2014 году колькасьць забойстваў падчас сухога закону паменшылася ўдвая, а цяжкіх цялесных пашкоджаньняў – утрая.

Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» апавядаў Аляксандар Купчэня, начальнік упраўленьня аховы правапарадку ГУУС Менгарвыканкаму.

«Выпадкаў паўторнага кіраваньня транспартам у стане алькагольнага ап’яненьня зафіксавана пазалетась 59, летась – 27. У разы зьнізілася колькасьць грамадзян, якіх прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за знаходжаньне ў нецьвярозым выглядзе ў грамадзкім месцы», – расказваў ён пра экспэрымэнт з сухім законам.

 

Факт 2. Ці сапраўды Лукашэнка супраць цэнзуры?

«Цэнзуры ў інфармацыйнай сфэры быць не павінна [ ] Я катэгарычны праціўнік камусьці закрываць рот», — цытуе Лукашэнку БелТА.

 

Насамрэч

Беларусь штогод займае ніжнія радкі ў Сусьветным індэксе свабоды прэсы паводле арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў». Сёлета краіна заняла 155-е месца сярод 180. Гэта самы нізкі паказчык у Эўропе. Рэйтынг складаецца на падставе апытаньняў журналістаў. Іх пытаюць пра плюралізм, незалежнасьць СМІ, мэдыяасяродзьдзе і самацэнзуру, заканадаўчую базу.

Паводле справаздачы арганізацыі Index on Censorship (“Індэкс цэнзуры”) у Беларусі на працягу 2017 году былі зарэгістраваныя агулам 92 парушэньні ў сфэры свабоды інфармацыі, у тым ліку затрыманьні 101 журналіста. 30 журналістаў атрымалі абвінавачаньні.

На працягу году журналістаў 69 разоў штрафавалі за парушэньне артыкулу 22.9 Кодэксу Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях за незаконную вытворчасьць і/або распаўсюд мэдыякантэнту.

 

Факт 3. Ці праўда, што адпускаць салдата «да мамкі на піражкі» шкодна для абароназдольнасьці?

​Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзьмітры Шаўцоў 22 кастрычніка выступіў супраць «лібэралізацыі» беларускага войска ў эфіры тэлеканалу АНТ.

«А як ён будзе ваяваць, калі ён на суботу-нядзелю будзе бегаць да мамкі па піражкі? Яму камандзір будзе не загадваць, а ўгаворваць, каб нешта зрабіў. Мужчына выхоўваецца нягодамі», — заявіў Шаўцоў.

 

Насамрэч

Ці шкодзіць абараназдольнасьці, калі салдаты адпачываюць дома, можна спраўдзіць на прыкладзе Арміі абароны Ізраілю. Вайскоўцы тэрміновай службы Ізраілю езьдзяць дахаты праз выходныя, з сабой яны бяруць зброю.

Дактрына ізраільскага войска ЦАХАЛ сфармавалася ў 1948–1949 гадах. З таго часу ізраільскае войска атрымала паразу толькі ў адным з васьмі ваенных канфліктаў — у Лібанскай вайне 1982 году.

Войска Ізраілю займае 15 і 16 пазыцыі ў сусьветных рэйтынгах баяздольнасьці паводле Business Insider і Global Firepower адпаведна. У рэйтынгу апошняй беларускае войска займае 41-ю пазыцыю. У топ-25 баяздольных войскаў сьвету паводле Business Insider Беларусь ня трапіла.

Редакции:

Материалы по теме

Читать далее
Фактчекинг
#СледитеЗаРуками: Как в Беларуси рост преступлений элегантно превращается в спад
Фактчекинг
Читать далее
Фактчекинг
Как Youtube перепутал эфиры пожара в соборе Нотр-дам и видео о теракте 11 сентября
Фактчекинг
Читать далее
Фактчекинг
WhatsApp тестирует новую функцию для борьбы с фейками
Фактчекинг
Читать далее
Фактчекинг
YouTube будет сообщать пользователям о фейках
Фактчекинг
Читать далее
Фактчекинг
7 шагов. Определяем местоположение по фото, используя открытые источники
Фактчекинг
Читать далее
Фактчекинг
Инструменты фактчекинга от эксперта Bellingcat
Фактчекинг
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.